Добавить новость


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Марыя Мартынава заняла шостае месца ў стральбе з вінтоўкі на II Еўрагульнях

Беларуска Марыя Мартынава на II Еўрапейскіх гульнях заняла шостае месца ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі стоячы на ​​дыстанцыі 10 м. У фінале спаборніцтваў Марыя паказала вынік 163,2 ачка. Першае месца заняла Лаўра-Геаргета Коман з Румыніі. Другая пазіцыя ў прадстаўніцы Швейцарыі Ніны Крыстэн. Трэцяе месца ў Ніколы Мазуравай з Чэхіі

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе 3х3 стала першым удзельнікам паўфінальнай стадыі II Еўрапейскіх гульняў. Сёння ў першым чвэрцьфінальным паядынку беларускі перайгралі суперніц з Нідэрландаў з лікам 15:11. У паўфінале беларускія баскетбалісткі сустрэнуцца з пераможцам матчу Эстонія – Чэхія.

Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе таксама прабілася ў паўфінал Еўрапейскіх гульняў. У чвэрцьфінальным супрацьстаянні з адным з галоўных фаварытаў турніру – камандай Сербіі беларусы здолелі выйграць з лікам 19:15. У паўфінале беларускія баскетбалісты згуляюць з пераможцам сустрэчы Латвія-Францыя.

Філіп Павукоў стаў срэбным прызёрам

Беларус Філіп Павукоў стаў срэбным прызёрам на этапе Кубка свету па акадэмічным веславанні ў Познані. У фінале лодак-адзіночак беларускі спартовец здолеў апярэдзіць на фінішы Анхеля Радрыгеса Фурнье з Кубы. Першае месца заняў датчанін Сверэ Нільсэн.

Беларус Іван Маеўскі правёў за „Астану” соты матч

У мінулым туры чэмпіянату Казахстана „Ордабасы” абыграў „Астану”. Гэты паядынак стаў 100-м для беларускага паўабаронцы Івана Маеўскага ў футболцы „Астаны”. Футбаліст выступае ў складзе каманды з 2016 года. За свае 100 гульняў беларус забіў шэсць галоў і аддаў тры галявыя перадачы.

Рутэнка напісаў заяву аб сыходзе з пасады намесніка старшыні БФГ з-за канфлікту з Канаплёвым

Паводле інфармацыі Tribuna.com, Сяргей Рутэнка напісаў заяву аб сыходзе з пасады намесніка старшыні БФГ. Гэта адбылося пасля публічнага канфлікту з Уладзімірам Канаплёвым падчас выканкама БФГ 21 чэрвеня. Рутэнка выказаўся супраць адмены ліміту на легіянераў у чэмпіянаце Беларусі. Бакі на працягу некалькіх хвілін у досыць рэзкай форме выказалі аргументы адзін аднаму. На галасаванні Рутэнка стаў адзіным, хто прагаласаваў супраць. Астатнія члены выканкама, у тым ліку галоўны трэнер зборнай Беларусі Юрый Шаўцоў, прагаласавалі за.

Сяргей Яромка можа ўзначаліць моладзевую зборную Беларусі

Вялікая верагоднасць, што моладзевую зборную Беларусі (U-21) ўзначаліць галоўны трэнер „Гарадзеі” Сяргей Яромка. Па звестках Pressball.by, у гэтым выпадку пераемнікам спецыяліста ў Гарадзейскай камандзе стане яго цяперашні асістэнт Алег Радушка. Пасада настаўніка „маладзёжкі” вызвалілася пасля таго, як Міхаіл Мархель быў прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus