Добавить новость


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі сустрэліся з міністрам замежных спраў Літвы

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі 14 чэрвеня ў Вільні сустрэліся з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам, паведаміла БелаПАН сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Вольга Кавалькова.

Паводле яе слоў, у сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), партыі „Зялёныя”, руху „За Свабоду” і аргкамітэта БХД.

„Гаворка ішла аб маючых адбыцца парламенцкіх выбарах. Падзяліліся планамі на кампанію, гаварылі пра неабходнасць прысутнасці на выбарах як унутраных назіральнікаў, так і міжнароднай місіі АБСЭ, абмяркоўвалі пагрозу суверэнітэту Беларусі і інтэграцыю з Расіяй, падпісанне дагавора аб спрашчэнні візавага рэжыму”, — сказала Кавалькова.

На сустрэчы абмяркоўвалася таксама падпісанне прыярытэтаў партнёрства і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС. Паводле слоў Кавальковай, літоўскія чыноўнікі не хацелі дзяліцца інфармацыяй пра змест пагаднення і выказваць прама меркаванне пра тое, што перашкаджае падпісанню дакумента, нягледзячы на гатоўнасць беларускага боку.

„Міністр нам сказаў, што не варта чакаць прарыву ў адносінах паміж Беларуссю і ЕС у выпадку падпісання, калі не будзе паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратызацыі ўнутранай палітыкі. У мяне склалася ўражанне, што будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Беларусі за кошт сродкаў Расіі таксама мае адносіны да зацягвання падпісання пагаднення”, — адзначыла Кавалькова.

„Пагадненне неабходна падпісаць незалежна ад сітуацыі з АЭС, таму што Астравецкая АЭС у любым выпадку будзе запушчана, але пры гэтым упершыню за 25 гадоў беларуская ўлада ўсур’ёз праяўляе цікавасць да супрацоўніцтва з ЕС для процівагі пагрозе страты суверэнітэту”, — заявіла актывістка.

Яна адзначыла, што для Лінкявічуса стала адкрыццём неабходнасць плаціць за магчымасць правядзення мірных сходаў, бо Беларусь падае гэта Захаду як лібералізацыю заканадаўства.

Як паведамляе Міністэрства замежных спраў Літвы, Лінкявічус выказаў занепакоенасць „у сувязі з сітуацыяй з правамі чалавека, якая не паляпшаецца” і „сістэматычнымі парушэннямі грамадзянскіх свабод”.

„Літве важна будучыня Беларусі як незалежнай і дэмакратычнай краіны, якая паважае правы чалавека і якая забяспечвае вяршэнства закона”, — сказаў Лінкявічус.

belapan.by

Фота Delfi

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus