Добавить новость


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Інфляцыя ў траўні паскорылася і за пяць месяцаў 2019 года склала 3%

У Беларусі паскорыліся тэмпы інфляцыі. Згодна са звесткамі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, спажывецкія цэны ў траўні 2019 года ў параўнанні з красавіком выраслі на 0,3%, са снежнем 2018 года — на 3%. 

У траўні адносна красавіка цэны на харчовыя тавары выраслі на 0,1% (з пачатку года — на 3,1%), на нехарчовыя — на 0,6% (на 2,3%), на паслугі — на 0, 4% (на 3,6%). 

Адносна траўня 2018 года цэны выраслі на 6,2%. 

Згодна з афіцыйным прагнозам Нацбанка, у 2019 годзе інфляцыя не перавысіць 5%, а згодна з ацэнкамі Еўразійскага банка развіцця — складзе 5,7%. 

У травеньскім макраэканамічным аглядзе Еўразійскага банка развіцця адзначаецца, што „пакуль рана казаць аб фармаванні тэндэнцыі да запаволення інфляцыі, у тым ліку з-за захавання высокага росту заработнай платы” ў Беларусі. „У сувязі з гэтым мы чакаем часовае паскарэнне інфляцыі ў траўні—чэрвені 2019 года да 5,7—6,0% у гадавым выражэнні”, — адзначаюць аналітыкі ЕАБР. 

Нацыянальны банк чакае, што ў другім квартале інфляцыя будзе вышэй за мэтавы ўзровень, але ў наступныя кварталы стане запавольвацца, заявіў старшыня праўлення Павел Калаур на брыфінгу 3 траўня ў Менску. Ён адзначыў, што ў першым квартале рызыкі, якія могуць паўплываць на паскарэнне цэн, крыху зменшыліся. 

Інфляцыя ў Беларусі у 2018 годзе склала 5,6%.

belapan.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus