Добавить новость




Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Беларусь – Германія – 0:2

У адборавым матчы да Еўра-2020 футбольная зборная Беларусі ў Барысаве прымала дружыну Германіі і саступіла 0:2.

Беларуская каманда праваліла дэбют сустрэчы і вельмі хутка прапусціла – на 13-й хвіліне Лерой Сане з лёгкасцю абдурыў абаронцаў гаспадароў поля і не пакінуў шанцаў галкіперу Аляксандру Гутару.

Спакваля, аднак, нешта стала ўдавацца ў атацы і камандзе Ігара Крывушэнкі. Цягам 29-й-30-й хвілін удалося стварыць два небяспечныя моманты. Спярша пасля ўдару Станіслава Драгуна ад прапушчанага мяча гасцей уратаваў абаронец. Потым брамнік Мануэль Нойер перавёў чарговы стрэл Івана Маеўскага над папярэчынай.

Першы тайм запомніўся яшчэ тым, што адзін з заўзятараў на трыбуне дастаў бел-чырвона-белы сцяг. Аднак, ён здолеў трымаць нацыянальны сімвел толькі каля 5 хвілін. Пільныя сцюарды папрасілі патрыёта схаваць сцяг. 

У другім тайме зноў больш атакавалі нямецкія футбалісты. Урэшце на 62-й хвіліне Марка Ройс скарыстаўся здранцвеннем беларускіх абаронцаў, уварваўся ў штрафную праз цэнтр і без праблем „расстраляў” Гутара – 0:2. Маладыя немцы працягвалі разнастайна дамінаваць, беларусы ж выглядалі зусім безнадзейна. Яшчэ аднойчы каманду гаспадароў уратавала ад голу штанга.

У гэтай жа групе Эстонія прайграла на сваім полі камандзе Паўночнай Ірляндыі – 1:2.

Турнірнае становішча ў квінтэце „С” зараз такое: 1. Паўночная Ірляндыя – 9 ачкоў (3 гульні), 2. Германія – 6 (2), 3. Нідэрлянды – 3 (2), 4. Эстонія – 0 (2), 5. Беларусь – 0 (3).

11 чэрвеня Беларусь будзе прымаць часовага лідара групы – Паўночную Ірляндыю.

Хельмут Каменскі, Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus