„Ралан гарос”: Сабаленка і Мертэнс выйшлі ў чвэрцьфінал
Беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Эліз Мертэнс прабіліся ў чвэрцьфінал парнага разраду адкрытага чэмпіянату Францыі. У 1/8-й фіналу пара за два сэты перамагла амерыканскі дуэт – Дэзайр Краўчык – Джэсіка Пегула – 7:5, 6:2
Наступнымі суперніцамі Сабаленкі і Мертэнс будуць Людміла Кічонак (Украіна) – Алёна Астапенка (Латвія). А вось іншая беларуска Вікторыя Азаранка ў пары з аўстралійкай Эшлі Барці выбылі з парнага турніру. У 1/8-й яны саступілі іншай прадстаўніцы Аўстраліі Саманце Стосур у пары з кітайкай Чжан Шуай. Сустрэча завяршылася з лікам 6:4, 3:6, 2:6 Беларускае Радыё Рацыя