Полк імя Кастуся Каліноўскага паведаміў, што 26 чэрвеня ў баях пад Лісічанскам загінуў камандзір батальёну “Волат” Іван “Брэст“. За дзень да сьмерці Свабода гутарыла зь беларускім добраахвотнікам.
Сацыяльна-палітычную сытуацыю ў Беларусі і становішча ў краіне польскай меншасьці абмеркавалі на сустрэчы ў Варшаве 5 ліпеня прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.
«Белпошта» праводзіць тэндэр на рамонт «кабінэта кіраўніка». Як удалося высьветліць «Зеркалу» на самім прадпрыемстве, абнаўляць такім чынам плянуюць працоўнае месца міністра сувязі Канстанціна Шульгі.
Вярхоўная камісарка ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет апублікавала прамежкавы даклад аб сытуацыі ва Ўкраіне пасьля пачатку расейскага ўварваньня ў лютым. У справаздачы задакумэнтаваныя парушэньні правоў чалавека з абодвух бакоў.
Японія ўвяла экспартныя санкцыі ў дачыненьні да 25 арганізацый Беларусі, а таксама забарону на імпарт золата з Расеі.
Марына Вязоўская стала другой жанчынай у свеце, якая атрымала Філдсаўскую прэмію.
Цяперашняя сыстэма вайсковай службы ў Латвіі сябе вычарпала, таму на працягу пяці гадоў у краіне мае зьявіцца служба абароны краіны. Спачатку яна будзе добраахвотнай, а потым усеагульнай. Пра гэта 5 ліпеня на прэс-канфэрэнцыі заявіў міністар абароны Латвіі Артыс Пабрыкс.
Сакратар РНБА Украіны назваў умову.
На спадарожнікавых здымках бачна змяншэнне колькасці тэхнікі ў часці 34667 каля вёскі Алакурці прыкладна на сто адзінак, у прыватнасці, адведзена шмат БТРаў.
Читать дальше...Абавязковая вайсковая служба будзе ўкараняцца паэтапна.