Сьвет «перажывае змрочны час у нашай агульнай гісторыі» ў сувязі з расейскім уварваньнем ва Ўкраіну», заявіў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн ключавым азіяцкім саюзьнікам.
З пачаткам вайны Расея ня толькі захапіла частку партовых гарадоў на ўкраінскім узьбярэжжы Чорнага мора, але і пачала блякаваць украінскі гандаль збожжам. У выніку нядаўна Ўкраіна распрацавала новую лягістыку паставак збожжа на сусьветны рынак.
Беларусь трапіла на першае месца ў найноўшым рэйтынгу сьмяротнасьці ад спажываньня алькаголю, складзеным арганізацыяй World Life Expectancy.
Некаторыя зь беларусаў, якія пасьля рэпрэсій 2020 году выехалі за мяжу, рызыкнулі вярнуцца на радзіму. У большасьці выпадкаў гэта скончылася затрыманьнямі. Што цяпер з гэтымі людзьмі? Ці варта ехаць у Беларусь тым, каму пагражае перасьлед?
Цяпер там ужо дзейнічае манастыр УПЦ Маскоўскага патрыярхату.
Старшыня Сінадальнай камісіі па кананізацыі сьвятых Маскоўскага патрыярхату, ігумен Валаамскага манастыра япіскап Троіцкі Панкрацій заявіў, што РПЦ зьбярэ матэрыялы аб жыцьці Суворава і вывучыць інфармацыю «аб наяўнасьці або адсутнасьці фактаў цудатварэньня».
Блізкія да Адміністрацыі прэзыдэнта і ўраду суразмоўцы «Медузы» адзначаюць, што на такім фоне ва ўладзе ўсё часьцей абмяркоўваецца тэма «будучыні пасьля Пуціна».
Сабралі асноўныя лічбы і факты пра тры месяцы ўварваньня Расеі на ўкраінскую тэрыторыю.