Каля ўнівэрсаму «Рыга» некалькі тысяч чалавек. Некалькі дзясяткаў амапаўцаў спрабавалі шумавымі гранатамі разагнаць пратэстоўцаў. Людзі будуюць барыкады на праезнай частцы са сьметніц, платоў, каменьня.
Аўтобусы і тралейбусы ўтварылі ланцуг, цалкам перакрыўшы праезд з боку Бангалор. Людзі будуюць барыкады на праезнай частцы са сьетніц, платоў, каменьня.
Пра першага загінулага падчас пратэстаў паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
Святлана Ціханоўская правяла тры гадзіны ў ЦВК разам з адвакатам Максімам Знакам, але пра што з ёй гаварылі, невядома.
Ужо з 19-й гадзіны на плошчы Леніна і на плошчы Паўстання з’явіліся аўтазакі і міліцэйскія ўазікі.
Сёньня ў перадачы «Панарама» паказалі вялікі сюжэт пра ўчорашнія пратэсты ў многіх гарадах краіны
Шэраг уплывовых СМІ і youtube-каналаў прысьвяцілі 10 жніўня шматгадзінныя жывыя эфіры падзеям у Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
10 жніўня Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выпусьціў для неадкладнага распаўсюду заяву дзяржаўнага сакратара Майкла Пампэо аб прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.
Праскія беларусы сабраліся ў цэнтры Прагі, каб выказаць салідарнасьць з пратэстоўцамі і палітвязьнямі ў Менску.
Прэс-сакратар Генэральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша Стэфан Дзюжарык выступіў з заявай з нагоды сытуацыі ў Беларусі.
Люди настроены решительно.
Фотофакт.
Некалькі тысяч чалавек знаходзяцца ў розных месцах на тэрыторыі на скрыжаваньні Пушкіна і Прытыцкага.
Протестующие скандируют «Милиция с народом!».
Вынікі выбараў і палітычнага супрацьстаяньня ў Беларусі ў эфіры расейскай службы Радыё Свабода абмяркоўваюць разам зь вядучым Міхаілам Сакаловым Дзьмітрый Навоша, Юры Дракахруст, Вольга Карач і Яраслаў Раманчук.
Люди и водители заполнили улицы.
Около 700 человек собрались рядом с площадью.
Дзеля падтрымкі тых, хто змагаецца з рэжымам па той бок мяжы.
Прэс-сакратар Белага дому Кэйлі Макэнані заявіла ў панядзелак, што Злучаныя Штаты глыбока занепакоеныя сытуацыяй вакол выбараў у Беларусі і заклікаюць беларускі ўрад не перашкаджаць мірным сходам і не ўжываць гвалт у адносінах да дэманстрантаў.
Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», у Берасьці пратэстоўцы паведамляюць пра траўмы ад шумавых гранат. Аскепак трапіў у журналіста Tut.by
У Віцебску ў ноч пасьля выбараў людзі выйшлі на вуліцы. Паколькі інтэрнэт у Беларусі фактычна не працуе, фота – толькі сёньня.
«Яны забралі ўсіх мужчын, якія былі ў нашай групе без тлумачэньня прычынаў. Потым пасадзілі ў аўтобус і некуды павезьлі. Жанчын жа адпусьцілі»,/
Людзі ідуць па вуліцы Чырвонай каля плошчы Якуба Коласа ў бок вуліцы Веры Харужай.
Паводле арганізатараў, амаль на ўсіх участках вынікі экзыт-полаў супадаюць з афіцыйнымі лічбамі камісій, за выняткам участкаў ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і некалькіх іншых гарадах па-за межамі Беларусі.