Без закону аб хатнім гвалце: «Шмат жанчын у Расеі сядзіць за забойства свайго тырана»
У Расеі некалькі гадоў таму былі дэкрыміналізаваныя пабоі ў сям’і. Цяпер за хатні гвалт прадугледжаная пераважна адміністрацыйная адказнасьць, і за пабоі гвалтаўнік плаціць штраф каля 75 даляраў, якія бярэ з большага зь сямейнага бюджэту.