Гутарка з Аляксандрай Дынько ў эфіры: Навошта было ехаць у Расею. Нетурыстычныя маршруты. Чым напалоханыя расіяне. Дзе больш ветлівыя людзі - у Беларусі ці Санкт-Пецярбургу.
Міжнародны расейскі кансэрватыўны форум сабраў палітычныя рухі, якія ў сваіх краінах называюць фашысцкімі і нэанацысцкімі. Сотні ўдзельнікаў, многія зь якіх былі фігурантамі крымінальных спраў, прыехалі ў чатырохзоркавы гатэль Holiday Inn у Санкт-Пецярбугу. У той самы час перад уваходам у гатэль піцерская паліцыя запіхвала ў паліцэйскія машыны нешматлікіх удзельнікаў антыфашысцкіх пікетаў. «Там сабраліся фашысты, — кажа дзяўчына, якая прынесла на пікет плякат „Stop расізм“». «А чаму іх там у гатэлі сотні... Читать дальше...
Карэспандэнтка Свабоды рушыла ў падарожжа па заходніх гарадах Расеі. Адным зь першых яна наведала Санкт-Пецярбург. Ці шмат вы ведаеце пра гэты горад?