Карэспандэнт «Свабоды» сустрэў Новы год на майдане ў цэнтры Кіева, дзе тысячы ўкраінцаў дамагаюцца адстаўкі ўраду і прэзыдэнта сваёй краіны ды патрабуюць вяртаньня на шлях эўраінтэграцыі.
Дарагія нашы! Ня буду гаварыць аб тым, што тыдні-месяцы-гады ляцяць, як віхор. Гэта – тэма для старых (духам). А мы – духам маладыя. Наша мала-досьць у тым, што нам усё мала, каб было досьць. Вечна нечага ўсё хочацца: новых вестак, новых адчуваньняў, новых намераў... Казыча думка пра ўвесь наступны год: якімі сюрпрызамі ён нас пачастуе? Што новага мы адчуем, пабачым, зразумеем? Куды нас завядуць новыя сьцежкі? І пакуль гэты абнаўленчы сьверб у галаве сядзіць, мы – маладыя. Але напярэдадні Новага году трэба прыгадаць і перажытае ў Старым. Читать дальше...