Пасьля Паўднёвай Афрыкі я разумею, што адчуваюць сучасныя немцы, наведваючы канцлягер Аўшвіц або музэй Галякосту. Пачуцьцё віны. І хоць я сам ніколі ня ўдзельнічаў у апартгэйдзе (наадварот — сам цярпеў ад міліцэйскіх дручкоў, трапляў на суткі), але я белы. Мяне нібы гвалтоўна прымушалі адчуць сябе вінаватым. І я адчуў. На другі дзень канфэрэнцыі нас пасадзілі ў вялікі белы аўтобус і павезьлі праз увесь Яганэсбург у Музэй апартгэйду. Гэта, так бы мовіць, рытуал для кожнай прыежджай дэлегацыі. Читать дальше...
Значная частка пратэстнай расейскай супольнасьці абмяркоўвала апошнія дні загадкавыя падзеі. Фізычна моцныя маладыя людзі акупавалі кафэ і рэстараны на Нікіцкім бульвары ў Маскве. Ды не абы якія кафэ, а менавіта тыя, дзе звычайна бавяць час апазыцыйныя актывісты ды палова журналісцкай Масквы, ці, скажам так, дэмакратычнай яе часткі.