20 гадоў таму — 25 жніўня 1991 году — Беларусь здабыла незалежнасьць. За дакумэнтам, які стаў падмуркам нашай свабоды, лёсы людзей. Сваім жыцьцём яны пісалі гісторыю — верылі і змагаліся, любілі і ненавідзелі. А ў спадчыну дзецям пакінулі цэлую краіну. Як склаліся лёсы тых, хто зрабіў Беларусь незалежнай? Як ацэньваюць зробленае іх дзеці? Пра гэта ў праграме «Бацькі і дзеці беларускай незалежнасьці» штотыдзень у эфіры і на сайце «Радыё Свабода».
У год незалежнасьці героямі нашай праграмы сталі тыя, хто вёў Беларусь да галоўнай падзеі ў гісторыі. Іх дзеці і ўнукі падзялілі з бацькамі ня толькі гонар, але і адказнасьць за тое, што адбываецца ў Беларусі сёньня. Завяршальны выпуск спэцыяльнага цыклю "Бацькі і дзецу беларускай незалежнасьці".