Прыкметы архаічнасьці і сучаснасьці, вобразы мілыя роднага краю, разбурэньні і аднаўленьні найлепшых аб’ектаў нашай спадчыны, а таксама клопат людзей пра хлеб надзённы ў аб’ектыве фотаблогу з Палесься. Сёньня — пра аднаўленьне палацаў і замкаў Берасьцейшчыны. Шыкоўны палац Сапегаў у Ружанах гарэў і разбураўся не адно стагодзьдзе, у савецкі час ля ягоных руін пасьвіліся козы, а няўдалыя спробы кансэрвацыі старых сьцен рабілі студэнцкія будатрады . Цяпер рэстаўратарам удалося аднавіць уваходную браму і канцылярскі корпус замка. Читать дальше...