Уладзімер Конан не жыве. Яшчэ адзін сьветлы чалавек Беларусі адышоў у іншы сьвет назаўсёды. Зрэшты, адышла толькі яго прысутнасьць. Ён застанецца ў нашай культуры, філязофіі і культуралёгіі як адкрывальнік і тлумачальнік прыгожай праўды разьвіцьця беларускага эстэтычнага духу. Конан ня толькі дасканала раскрываў сутнасьць беларускай эстэтыкі і культуры, ён пісаў “класна”, паказваў прыгожы ўзровень думкі. Я ведаў яго з 60-х гадоў, з часу выданьня першых ягоных прац па беларускай эстэтыцы. Гэта быў ясны сумленны беларускі розум. Читать дальше...