Нягледзячы на розную матывацыю беларускія улады і Захад маюць адну агульную мэту - каб Беларусь заставалася незалежнай краінай. Для Захаду незалежнасьць Беларусі неабходна, каб спыніць палітычную і эканамічную экспансію Расеi, асабліва пасьля расейска-грузінскай вайны 2008 года. Расея дагэтуль пакутуе ад думкі пра развал СССР і хоча ўтрымаць Беларусь па-за уплывам Эўрапейскага Зьвязу любой цаной. Шчодрыя субсыдыі з Расеі былі асноўнай прычынай, чаму беларуская эканамічная мадэль праіснавала так доўга. Читать дальше...