Абнародаваньне дэклярацый пра даходы і ўласнасьць кандыдатаў у прэзыдэнты заўсёды выклікае хцівую цікавасьць, бадай, любога беларускага грамадзяніна. Сапраўды, інфармацыя пра марку і год выпуску аўтамабіля ці месца, дзе разьмешчаны загарадны дом, могуць шмат чаго сказаць пра асобу. Але, па вялікім рахунку, ніводзін з гэтых дакумэнтаў ня стаў сюрпрызам. Галоўная выснова з абнародаваньня дэклярацый — усе кандыдаты аднолькава залежныя ад агульнай сыстэмы хлусьні, якая ў нашай краіне выйшла на ўзровень дзяржаўнага мысьленьня. Читать дальше...