Калісьці ў маім савецкім дзяцінстве вельмі папулярнай была прымаўка: "Супраць лома няма прыёму". На якую звычайна адказвалі: "Калі няма іншага лома". Цяжка сказаць, адкуль яна ўзьнікла, пэўна з асяродку гарадзкой шпаны, але сутнасьць справы абедзьве часткі народнай мудрасьці перадавалі дакладна. У сувязі з усеагульным шумам, узьнятым беларускай паспалітай інтэрнэт-супольнасьцю з нагоды Указу №60, асабліва ў той яго частцы, дзе гаворыцца пра фільтрацыю інтэрнэт-сайтаў, падобная старая мудрасьць робіцца як ніколі актуальнай. Читать дальше...
На падлёце да Парыжу ў самалёце я мітусьліва перабіраў у галаве тое, што ведаю пра гэты горад. Згадаць удалося ня так і шмат: Нотр-Дам дэ Пары, Люўр, Эйфэлева вежа, рака Сэна, Элізэйскія палі, стадыён "Стад дэ Франс". Вось, бадай, сходу і ўсё. Ну, а таксама прыгадаліся радкі "Парыж ня бачыў я ніколі, і ад таго чарніла п’ю". Здаецца, аўтар іх — Акудовіч, так?