Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. РЭПАРТАЖ
Нудна больш не будзе. Гэтую і многія іншыя цытаты з савецкага фільма «Вяселле ў Малінаўцы» падчас паездкі ў госці да жоўта-блакітнай сястры мы згадвалі пастаянна. Бо душа то разгортвалася, то зноў згортвалася. Пасля пяцігадовага перапынку мы вырашылі наведаць сваю малую гістарычную радзіму — вёску Харобічы на Чарнігаўшчыне. З-за вядомых палітычных падзей яна даўно за межамі дзяржавы, грамадзянамі якой мы з'яўляемся. Так здарылася з многімі людзьмі таго пакалення, на вачах якога разваліўся магутны Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Беларуская