Добавить новость


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Мастак і ў «зоне» знаходзіць натхненьне. Карціны з турэмнай тумбы

Гэта пачатак публікацый аб адным маім знаёмым — Зьмітру Новікаву. Ён мастак. Але так склаўся лёс, што сядзіць Зьміцер у папраўчай калёніі і выйдзе яшчэ ня хутка. Аб гэтым цікавым чалавеку я вырашыў распавесьці вам, чытачам Радыё Свабода.


У беларускіх турмах і калёніях сядзяць розныя людзі. Сярод іх сустракаюцца й таленавітыя. На жаль, ім рэдка ўдаецца праявіць свой талент.


Справа ў тым, што пэнітэнцыярная сыстэма Беларусі накіраваная толькі на запужваньне. Пра тое, што чалавек будзе рабіць пасьля вызваленьня, пра нейкую рэабілітацыю, супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных справаў нават ня думаюць. Гэта вядзе да вялікай колькасьці рэцыдываў.


Мала хто знаходзіць сябе ў жыцьці самастойна. Для гэтага патрэбныя ня толькі сродкі й знаёмствы, але й талент, памкненьне выконваць задуманае, уяўленьне далейшага свайго жыцьця па-за межамі «зоны».


Гэтым усім валодае адзін мой знаёмы Зьміцер Новікаў. Сам ён зь Віцебску. Скончыў Мастацкую школу імя Марка Шагала ў родным горадзе. Працаваў мастаком. Таксама Зьміцер захапляўся боксам. Але ў 2008 годзе патрапіў у турму за забойства падчас расьпіцьця сьпіртовых напояў.


Пасьля суду Зьмітра разьмеркавалі ў ПК № 15 горада Магілёва. Там ён знаходзіцца і цяпер. Пазнаёміліся мы ўвосень 2014 года, калі я вярнуўся ў калёнію з «крытай». Пра гэтага хлопца я ведаў даўно. Сярод асуджаных ён мае мянушку Художнік. І сапраўды, Зьміцер адпавядае ёй.


За час свайго знаходжаньня ў калёніі ён навучыўся граць на бас-гітары і барабанах, хаця два пальцы на левай руцэ, якой ён трымае грыф, пашкоджаныя. Калі камусьці трэба намаляваць паштоўку ці карцінку для родных, то зьвяртаюцца да яго. І ня тое, каб ён быў адзіным мастаком у калёніі, але Зьміцер — найлепшы.


На момант нашага знаёмства ён ужо пачаў рэалізоўваць сваю мару — комікс на фантастычную тэму, у які ўплеценыя элемэнты гісторыі і сацыяльнай псыхалёгіі.


Трэба зазначыць, што Художнік захапляецца творчасьцю Эндзі Ўорхала і Джорджа Лукаса. Аднак ён не капіюе іх стыль. Зьміцер шукае сваё, вынаходзіць штосьці новае.


Напрыклад, Художнік малюе ня толькі на паперы розных памераў, але й на пяску. Тэхніка заключаецца ў тым, што мастак прымацоўвае да тоўстай паперы на ПВА-клей пляжны пясок. Потым, калі ён засыхае, лішак ссыпаюць, і ў выніку застаецца няроўная паверхня. На ёй мастак ажыцьцяўляе сваю задуму. Атрымліваюцца масіўныя карціны.


Звычайна Зьміцер малюе ў стылі поп-арт і постмадэрн. Ён надае новы подых старым рэчам. Для гэтага выкарыстоўваюцца прыёмы эклектызму: зьмешваньне ўсіх формаў і стыляў, якія існуюць.


Але незвычайны лёс мастака склаўся так, што паказаць свае творы публіцы ён ня можа. У выніку, працы Зьмітра пыляцца на паліцах ягонай тумбы. Ужо й складаць няма куды, але й зрабіць ён з гэтым нічога ня можа.


Працяг будзе.






















Карціны зробленыя мастаком Зьмітром Ігаравічам Новікавым. Таму ўсе правы на іх належаць яму.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus