Добавить новость




Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Гэтага ня раю ведаць нікому (апроч Фядуты)

Аляксандар Фядута напісаў нататку пад неверагодна спакусьлівай назвай «Што вы хацелі яшчэ ведаць аб адзінстве беларускай апазыцыі?» 


 Далібог, ніколі б не зазірнуў пад такі загаловак, але, як на бяду, нататка прысьвечаная мне. Прачытаў – пашкадаваў. Не таму нават, што нічога, а пагатоў яшчэ, не хачу ведаць пра адзінства апазыцыі, пра яе бялізну, унутраныя разборкі і крыніцы фінансаваньня (усё гэта, як і адзінства, у маім разуменьні, рэчы не галоўныя), а таму, што аўтар так і не адказаў на маё наіўнае пытаньне – хто ўрэшце паставіў крыж на ідэі вылучэньня адзіным кандыдатам палітвязьня Мікалая Статкевіча.


Па вялікім рахунку, і пытаўся я пра гэта эпізадычна і для гісторыі. Галоўнае, што мяне цікавіла, калі хочаце, эстэтыка – як можна было кампанію 2015 правесьці прыгожа. У чыста эстэтычным пляне нататка спадара Фядуты адказвае – ніяк. І нагадвае мне анэкдот пра Брэжнева ў мастацкім музэі. – А гэта, Леанід Ільліч, Врубель. – В рубель? Чаму такая дзяшоўка?


Ідэя вылучэньня Статкевіча адзіным кандыдатам была прыгожая і простая, зразумелая кожнаму. Наш кандыдат у турме, а той, хто яго за гэта пасадзіў – на волі. Зразумелая прыгажосьць нараджае ядзерную матывацыю, і не патрабуе ўліваньня ні з крамлёўскага, ні з супрацьлеглага «абкомаў». Эстэтыка заўсёды перамагае, таму што яна ёсьць у прыродзе, а ў палітыцы можа быць, а можа й ня быць. Любоў да жыцьця, да Радзімы, да гульні, урэшце, бескарысьлівая і шматкроць мацнейшая за любога Лукашэнку. Гэта каласальны рэсурс, які, праўда, адразу высьлізгвае з рук, як толькі пачынаюць канвэртаваць яго ў грошы, партыйныя разборкі і крывыя погляды Вазьняка на Лябедзьку, а Лябедзькі на Някляева. Врубель ператвараецца «в рубель».


Лукашэнкава ўлада ад пачатку была і ёсьць алегарычнай, як ў п’есе пра Клеменса. А група таварышаў працягвае настойваць на грантах, якімі нібыта можна гэтую алегорыю перамагчы. Разумею, што ўсім трэба за нешта жыць, прафэсійным палітыкам таксама. І на здароўе, калі ім гэта ўдаецца. Толькі нашто тады казаць пра перамогу над рэжымам? Займайцеся паліттэхналягічнай дыфузіяй, укараняйцеся ў структуры ўлады, відазьмяняйце яе знутры. Так прынамсі будзе сумленна. Але ж каб перамагчы алегорыю, патрэбная іншая алегорыя. І літасьцівы лёс проста ў рукі нашым актывістам паслаў яе – кандыдата за кратамі. А яны селі разважаць, які абком пад яго дасьць. І ўсё далей выйшла, як выйшла.


Перагледзеўшы Фядутавы стэнаграмы грашовых чаканьняў і крывых позіркаў, у якіх абяцаны быў адказ на маё эпізадычнае і больш для гісторыі пытаньне, адказу я так і не знайшоў. Дакладней, пытаньне падалося мне цяпер і для гісторыі зусім няважным. Таму з радасьцю здымаю яго, як шалупіньне з цыбуліны.


Застаецца, у сваю чаргу, адказаць на пытаньне Аляксандра Фядуты: «Вы сапраўды гэтага ня ведалі?» Ня ведаў. Прызнацца, гэта зусім ня тыя веды, якія памнажаюць разумовае здароўе і пазытыўнае ўспрыманьне жыцьця.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus