Добавить новость


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

У Парыжы выклік «жоўтым камізэлькам» кінулі «чырвоныя хусткі»

У Парыжы ў суботу прайшла першая вулічная маніфэстацыя руху «чырвоных хустак». У яго аб’ядналіся людзі, якія заяўляюць пра сваю прыхільнасьць рэспубліканскім каштоўнасьцям і выракаюцца гвалту, зь якім апошнім часам спалучаныя акцыі пратэсту так званых «жоўтых камізэлек».


Як і «жоўтыя камізэлькі», «чырвоныя хусткі» зарадзіліся ў Інтэрнэце, сам рух носіць сеткавы характар. Арганізатары сьцьвярджаюць, што ён не зьвязаны зь нейкімі палітычнымі сіламі, аднак многія актывісты кажуць, што падтрымліваюць палітыку дзейнага прэзыдэнта Эманюэля Макрона.




У дэманстрацыі пад лёзунгамі «Не — рэвалюцыі, так — дэмакратыі», паводле ацэнак паліцыі, узялі ўдзел больш за 10 тысяч чалавек — гэта больш, чым удзельнікаў апошніх акцый «жоўтых камізэлек» у Парыжы. «Жоўтыя камізэлькі» у суботу і нядзелю зноў выйшлі на вуліцы.


Зноў адбыліся сутыкненьні з паліцыяй. Быў паранены адзін зь лідэраў руху Жэром Радрыгес. Паведамляецца, што яму пагражае страта зроку на адно вока, у якое патрапіла гумовая куля. Паліцыя высьвятляе абставіны інцыдэнту. Адвакат Радрыгеса настойвае, што ён ня ўдзельнічаў у гвалце, а, наадварот, заклікаў дэманстрантаў пакінуць плошчу Бастыліі, дзе пачаліся сутыкненьні.




Усяго ў суботу на вуліцы гарадоў Францыі выйшлі, паводле дадзеных паліцыі, каля 70 тысяч удзельнікаў дэманстрацый «жоўтых камізэлек». Рух, які пачаўся як пратэст супраць падвышэньня тарыфаў на паліва, цяпер аб’ядноўвае праціўнікаў курсу францускіх уладаў, у тым ліку скрайне левых і скрайне правых. Ён традыцыйна праводзіць дэманстрацыі па суботах.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus