Усе згулялі сваю гульню. Што там далей будзе ў Сырыі – хто ведае. Нешта падказвае, што надта добрых варыянтаў там не чакаецца ў любым выпадку. Іх не спарадзіў леташні амэрыканскі ўдар па пазыцыях сілаў Асада, баюся, што і сёлетні не спародзіць. Што ўсе змаглі выдахнуць і не пачалася вайна паміж ядзернымі дзяржавамі – гэта, безумоўна, станоўчы вынік.