Роўна 100 гадоў таму, у ноч на 19 лютага 1918 году бальшавіцкае кіраўніцтва ў паніцы бяз бою пакінула Менск перад наступам нямецкага войска. На нейкі момант горад застаўся без улады. Гэтым скарыстаўся беларускі палітычны актыў, які прыняў рашэньне ўзяць кантроль над горадам.