У судзе Віцебскага раёну па другім разе разьбіралі справу, распачатую супраць стваральніка ініцыятывы «Хайсы — Віцебскія Курапаты» Яна Дзяржаўцава. Першы раз ён быў аштрафаваны на 115 рублёў, а пасьля адмены прысуду і паўторнага разгляду справы — ужо на 122, 5 рублёў.