Міністар адукацыі Беларусі Ігар Карпенка ў інтэрвію праграме «Навіны 24 гадзіны» тэлеканалу СТВ 27 студзеня заявіў, што сыстэма агульнай сярэдняй адукацыі павінна быць роўна даступнай любому школьніку незалежна ад месца пражываньня, навучаньня і магчымасьцяў бацькоў. Так ён пракамэнтаваў адмену іспытаў пры паступленьні ў пятую клясу гімназіі.