У Горадні прэзэнтавалі два календары на 2018 год. Прафэсар Аляксей Пяткевіч выдаў настольны перакідны каляндар, а малады гісторык Аляксандар Перагудаў прадставіў выданьне, прысьвечанае 450-м угодкам гравюры Мацея Цюнта «Сапраўднае адлюстраваньне гораду Гродна ў Літве».