У Бельску-Падляскім перайменуюць ня толькі вуліцу Браніслава Тарашкевіча, але і беларускі ліцэй, названы ў яго гонар. У Гайнаўцы, хутчэй за ўсё, зьнікне вуліца Якуба Коласа. Колас і Тарашкевіч стануць ахвярамі закону аб дэкамунізацыі, які ўступіў у дзеяньне ў Польшчы.