Днямі галоўнага рэдактара газэты «СБ- Беларусь сегодня» абралі старшынёй Грамадзкай рады пры Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі. Карэспандэнт Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч задаў Паўлу Якубовічу некалькі пытаньняў у сувязі з гэтым прызначэньнем.