Добавить новость


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Убачыць сябе нацыяй

Публіцыст, журналіст і дзяяч польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі Анджэй Пачобут абурыўся выказваньнем польскага амбасадара ў Менску Конрада Паўліка:


«Амбасадар Польшчы: 100 тысяч беларусаў атрымалі карту паляка». Спадар амбасадар, агучваючы падобныя цьверджаньні, вы далучаецеся да шавіністычнай плыні, якая сьцьвярджае, што ў Беларусі няма палякаў, ёсьць толькі “спалянізаваныя беларусы”. Мы не беларусы! Мы палякі».


Анджэй Пачобут блытае паняцьці «этнічнасьці» і «нацыянальнасьці». Гэта старая праблема з савецкіх часоў. «А ён якой нацыі?» — пыталіся ў прастамоўі. Адказам была прыналежнасьць не да нацыі, а да этнасу: беларус, паляк, габрэй і г. д. Нацыя ж была савецкая. Прынамсі, будавалася такая.


Цяпер будуецца ці дабудоўваецца беларуская нацыя. Ці адчувае сябе Анджэй Пачобут прыналежным да беларускай нацыі разам са сваёй польскай этнічнай самаідэнтыфікацыяй?


Анджэй Пачобут можа заявіць, што ён «выходзіць зь беларускай нацыі» з ідэйных меркаваньняў. Толькі для ўсяго сьвету яго беларускі пашпарт будзе знакам «роўна» да слова «беларус». Як беластоцкі беларус з польскім пашпартам будзе для ўсяго сьвету палякам. Таму польскі амбасадар выказаўся дыпляматычна карэктна, а вось Анджэй Пачобут кінуў сваімі словамі зерне разладу.


Зрэшты, праблема з самаідэнтыфікацыямі ў Беларусі больш шырокая. Мноства людзей маюць савецкую самаідэнтыфікацыяю: для іх Беларусь — рэгіянальная назва часткі «такой краіны», якую «развалілі».


Праблема неадчуваньня сябе нацыяй сёньня не дазваляе вырашыць шматлікія пытаньні ў гісторыі. Сытуацыя спараджае бясконцыя замкнёныя ў кола спрэчкі.


— Шагал — беларус?


— Ён жа габрэй!


— А Міцкевіч?


— Здаецца, на палову габрэй, не?..


— Не беларус?


— Не!


— А Алексіевіч? Яна ж па-расейску піша і ў асноўным пра расейцаў?


— Беларуска, у яе ж бацька беларус. І пашпарт беларускі.


— А ў Міцкевіча пашпарт быў расейскі, хоць бацька таксама беларус, у сэнсе літвін. Беларус і літвін — ставім знак роўна?


— Так.


— Чаму тады Шагал не беларус?


— Дык Віцебск тады быў у РСФСР.


— То бок, цябе турбуе навязаная звонку палітычная геаграфія?


— Ну вось жа тут у дакумэнтах...


І да таго падобнае ў розных варыяцыях — па коле. Ненаўмысна людзі глядзяць на гісторыю сваёй краіны, сваёй нацыі чужымі вачыма.


А глядзі сёньня на беларускую супольнасьць як на нацыю, і ня будзе пытаньня ні да польскага амбасадара, ні да прызнаньня сваімі Шагала ці Міцкевіча.


Нацыя — беларуская, этнасы — розныя, культурныя традыцыі — зьмяшаныя.


 


Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus