Цэнтральнае выведвальнае ўпраўленьне ЗША ў суботу яшчэ раз пацьвердзіла інфармацыю аб умяшаньні Расеі ў амэрыканскія выбары. Раней прэзыдэнт Трамп, які знаходзіцца з візытам у Віетнаме, паведаміў, што ён схільны давяраць словам Уладзіміра Пуціна пра тое, што Крэмль не датычны да ўмяшаньня ў выбарчую кампанію 2016 года.