Рой Мур, кандыдат у Сэнат ЗША ад Рэспубліканскай партыі, заявіў, што абвінавачваньні на яго адрас «цалкам фальшывыя». Раней Лі Корфман заявіла, што амаль чатыры дзесяцігодзьдзі таму 32-гадовы Мур спрабаваў уступіць зь ёй у сэксуальны кантакт — Корфман тады было 14 гадоў.