Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін адмаўляе ўмяшаньне Крамля ў выбары ў ЗША. Пра гэта сам Трамп заявіў журналістам на прэс-канфэрэнцыі пасьля саміту краін — удзельніц Азіяцка-Ціхаакіянскага супрацоўніцтва (АТЭС) у Віетнаме. Трамп таксама дадаў, што верыць расейскаму прэзыдэнту.