«Я ішоў па вуліцы. Машына заяжджала ў двор. Перада мной выходзяць хлопцы. Я адразу пачаў казаць, што маю дакумэнты, я палонны, зараз на рэабілітацыі, лекуюся. Нічога не дапамагло». Былы беларускі палітвязень Аляксандар Катовіч расказаў, як яго мабілізавалі ва Ўкраіне.