Былы палітвязень Максім Сілюк просіць дапамогі
36-гадовы былы палітвязень Максім Сілюк з Берасця вымушаны быў пакінуць Беларусь.
Пастаянны кантроль ахоўнікаў рэжыму ў пагонах, адсутнасць працы вымусілі шукаць лепшай долі за мяжой. Яму дапамаглі эвакуявацца, паколькі меў прадпісанне не пакідаць краіну. На новым месцы Максім уладкаваўся на працу, зняў кватэру, забраў да сябе 15-гадовага сына. Але падарванае ў калоніі здароўе дае сябе знаць. Узніклі матэр]яльныя праблемы, кажа Максім Сілюк:
– Мае сябры адразу знайшлі для мяне працу. Уладкавалі мяне ў таксі – машына не свая. Увогуле не атрымоўваецца жыць пасля калоніі. Гэта зубы само сабой, і падкульгала мочапалавая сістэма, таму што там ты не можаш схадзіць у прыбіральню тады, калі табе гэтага хочацца, а ходзіш калі ёсць такая магчымасць. З-за гэтага і кішачнік пакутуе – але ён аднавіўся ў мяне сам сабой. Мочапалавая сама не хоча аднаўляцца. Таму прашу дапамогі.
Цалкам размова:
Дапамагчы Максіму можна па банкаўскім рэквізітам (польскі рахунак):
IBAN:
PL40102049000000890235530625
BIC: BPKOPLW
MAKSIM SILIUK
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Былы палітвязень Максім Сілюк просіць дапамогі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.