Добавить новость


World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

У Польшчы аддаюць даніну памяці героям Студзеньскага паўстання

Дэбаты, канферэнцыі, канцэрты, выставы, публікацыі, выпуск памятных манет — гэта толькі частка ініцыятыў, звязаных са святкаваннем 160 гадавіны Студзеньскага паўстання 1863-1864 гадоў у Польшчы. Падзеі, прысвечаныя найбуйнейшаму паўстанню ХІХ стагоддзя — гэта даніна памяці загінуўшым за іх патрыятызм, гераізм і непахіснасць.

Большасць ініцыятыў, прысвечаных памяці і ўшанаванню памяці загінулых, з’яўляюцца цэнтральнымі, але частка арганізоўваецца мясцовымі ўладамі і няўрадавымі арганізыцыямі, паведамляе reform.by.

У Нацыянальным тэатры плануецца музычны спектакль, створаны пры супрацоўніцтве незалежнага бюро і Музея польскай гісторыі. Канцэрт, прысвечаны святкаванню 160 юбілею паўстання будзе транслявацца з Нацыянальнага тэатра ў эфір тэлеканала «Гісторыя» увечары 22 студзеня.

Інстытут нацыянальнай памяці 20 студзеня ініцыяваў упрыгажэнне магіл ветэранаў паўстання 1863 года ў Любліне, на іх запалілі свечкі.

У Гданьску 22 студзеня адбудзецца прэзентацыя ў сацыяльных сетках сілуэтаў студзеньскіх паўстанцаў, надмагіллі якіх былі ўнесены ў запісы магіл ветэранаў польскай барацьбы за свабоду і незалежнасць.

У Лодзі ў той жа дзень адбудзецца імша ў памяць паўстанцаў у царкве Успення Прасвятой Багародзіцы і юбілейныя ўрачыстасці на старых могілках.

24-25 студзеня 2023 года ў Кельцах пройдуць лекцыі для моладзі і дарослых, прэзентацыя калекцыйных манет і выстава, прысвечаная студзеньскаму паўстанню ў адукацыйным цэнтры.

Музей Незалежнасці ў Варшаве ладзіць вялікую колькасць мерапрыемстваў, прысвечаных 160-й гадавіне паўстання.

У Польшчы 2023 год абвешчаны годам Студзенскага паўстання.

Artykuł У Польшчы аддаюць даніну памяці героям Студзеньскага паўстання pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus