Добавить новость


World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

ФІДЭ дыскваліфікавала Сяргея Каракіна за падтрымку ваенных дзеянняў РФ ва Украіне

Камісія па этыцы Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЭ) дыскваліфікавала расейскага гросмайстра Сяргея Каракіна на шэсць месяцаў. Раней шахматыст падтрымаў вайну Расеі ва Украіне.

Сяргей Каракін прызнаны вінаватым у парушэнні кодэкса этыкі ФІДЭ, яму на шэсць месяцаў забараняецца ўдзельнічаць у якасці гульца ў любых рэйтынгавых шахматных турнірах ФІДЭ. Дыскваліфікацыя Каракіна не дазволіць яму згуляць на турніры прэтэндэнтаў, які пройдзе з 16 чэрвеня па 7 ліпеня.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка апусцілася на пятае месца ў рэйтынгу WTA

Беларуска Арына Сабаленка перамясцілася на пятае месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Найлепшая беларуская тэнісістка няўдала выступіла на буйным турніры ў амерыканскім Індыян-Уэлсе і апусцілася з трэцяй на пятую пазіцыю. Цяпер у актыве Арыны Сабаленкі 4862 ачкі. Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 16-й пазіцыі (2336 ачкоў). Аляксандра Сасновіч займае 60-е месца (1033). Лідыруе па-ранейшаму аўстралійка Эшлі Барці.

Сталі вядомыя паўфінальныя пары мужчынскага і жаночага Кубкаў Беларусі па гандболе

У офісе Беларускай федэрацыі гандбола адбылося лёсаванне фіналаў чатырох мужчынскага і жаночага Кубкаў краіны, паведамляе прэс-служба БФГ. Розыгрыш Кубка ў мужчын пройдзе 28-29 траўня ў Магілёве. У першым паўфінале гаспадар турніру „Машэка” сустрэнецца з дзейным уладальнікам трафея БГК „Мяшкоў Берасце”. Другую пару склалі сталічны СКА і „Гомель”. Фінал чатырох у жанчын адбудзецца ў Наваградку 21-22 траўня. У першым паўфінале „БНТУ-БелАЗ” згуляе з „Гараднічанкай”, следам на пляцоўку выйдуць „Вікторыя-Берасце” і „Гомель”, які стаў пераможцам жаночага Кубка летась.

Дзібала пакіне «Ювентус» бясплатна сёлета

Нападнік Паўла Дзібала блізкі да сыходу з «Ювентуса». Адбылася сустрэча агента 28-гадовага форварда і кіраўніцтва «б’янканеры». Бакі абмяркоўвалі ўмовы новага кантракта аргенцінца, але не змаглі дамовіцца. Такім чынам, усё ідзе да таго, што Дзібала, тэрмін дамовы якога заканчваецца сёлета, па завяршэнні сезона пакіне турынскую каманду вольным агентам. Галоўным прэтэндэнтам на футбаліста з’яўляецца «Інтэр». Таксама ён цікавы «Атлетыка».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: АГН Москва

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus