Беластоцкі драмтэатр салідарны з Беларуссю
У драматычным тэатры імя Аляксандра Вянгеркі ў Беластоку пачнуцца чытанні драмы беларускага аўтара Дзмітрыя Багаслаўскага «13 першых правілаў баскетбола, сфармаваных Джэймсам Нэйсмітам» у перакладзе Якуба Адамовіча.
Такім чынам супрацоўнікі тэатра хочуць выказаць салідарнасць з усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Яны хацелі б перадаць словы падтрымкі калегам з тэатраў і культурных установаў, якія пратэставалі супраць фальсіфікацый выбараў.
У чытанні прымуць удзел акцёры з Беластоцкага тэатра лялек (Ізабэла Вільчэўска і Магдалена Дамброўска), Драматычнага тэатра імя Венгеркія (Патрык Алджаеўскі), Тэатр Вершалін (Рафал Гансоўскі) і Тэатр Чрэва (Яанна Троц).
Пасля чытання плануецца анлайн-размова з аўтарам і прадстаўнікамі пратэстоўцаў у Беларусі. Адбудзецца сярод іншага анлайн – размова з Паўлам Латушкам – звольненым за падтрымку пратэстаў дырэктарам Нацыянальнага Акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы і сябры Каардынацыйнай рады. Ён выступіць з заклікам да людзей тэатра з Польшчы.
З-за пандэміі, якая перашкаджае арганізацыі мастацкіх мерапрыемстваў, а таксама з-за адсутнасці часу на падрыхтоўку, акцёры Беластоцкага драмтэатра выкажуць падтрымку сваім беларускім калегам на YouTube і Facebook каналах Драматычнага тэатра імя Венгеркі. Пачатак чытанняў а 20-тай гадзіне паводле польскага часу.
Беларускае Радыё Рацыя