Добавить новость


World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

„Белнафтахім” аб’явіў аб зніжэнні цэн на паліва

„У адпаведнасці з прынятай канцэрнам „Белнафтахім”палітыкай па фарміраванні цэн на нафтапрадукты рознічныя цэны на маторнае паліва на АЗС з 21 ліпеня 2019 г. памяншаюцца на 1 капейку”, — паведаміла прэс-служба канцэрна.

Цана бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,56 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,66, АІ-98-К5-Еўра — 1,88, дызельнага паліва — 1,66 рубля.

Канцэрн рэгулюе цану маторнага паліва на ўнутраным рынку, усталёўваючы гранічныя максімальныя цэны на нафтапрадукты.

З-за росту цаны нафты для беларускіх НПЗ „Белнафтахім” у 2018-м і да пачатку лета 2019 года практычна штотыдзень павялічваў цану на аўтамабільнае паліва. У мінулым годзе большасць відаў паліва даражэла 27 разоў, сёлета — 15 разоў (апошні раз 2 чэрвеня).

9 чэрвеня цана бензіну АІ-95-К5-Еўра і дызпаліва ДТ-К5 была зніжана на капейку. Цана бензіну АІ-92-К5-Еўра і АІ-98-К5-Еўра засталася ранейшай. 16 чэрвеня на капейку патаннелі ўсе віды паліва.

„Сабекошт беларускага паліва напрамую залежыць ад цаны нафты на сусветным рынку (доля сыравіны ў выдатках 85—90%) і курсу беларускага рубля. Цана нафты, якая імпартуецца ў Рэспубліку Беларусь, прывязаная да сусветных каціровак на нафту. Пры прыняцці рашэнняў аб змяненні гранічных цэн на паліва ўлічваецца таксама ўзровень цэн на паліва ў сумежных краінах і шэраг сацыяльных фактараў”, — тлумачылі раней у „Белнафтахіме”.

belapan.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus