Добавить новость
World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

У Менску пачынаюцца Еўрапейскія гульні-2019

Сёння, 21 чэрвеня, у Менску адкрыюцца Еўрапейскія гульні-2019. Цырымонія адбудзецца на стадыёне «Дынама».

На адкрыццё Гульняў прыедуць многія высокапастаўленыя чыноўнікі іншых краін. Напрыклад, прэм’ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў, прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў і прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч. Беларусь разлічвае заваяваць на Еўрапейскіх гульнях найменш 43 медалі.

Спартовы аглядальнік тэлеканала «Белсат» Аляксандр Пуціла звяртае ўвагу, што на Еўрагульні ў Менск прыедуць далёка не самые лепшыя, а хучэй перспектыўныя маладыя атлеты, таму з такім складам зборная Беларусі павінна стаць адной з лепшых на хатніх спаборніцтвах.

– Як плануюць, Беларусь павінна быць у тройцы найлепшых, паводле агульных вынікаў, паводле колькасці і якасці медалёў. Я думаю, што гэта рэальна, таму што сапраўды ў беларускай зборнай вельмі моцны склад і чальцы нацыянальнай зборнай по розных відах спорту, у тым ліку і па лёгкай атлетыцы. Таму ў тройку найлепшым можам увайсці. Калі будзе іншы вынік, зразумела будзе сорамна.

Еўрагульні праводзяцца не ў лепшы час для беларускай эканомікі, але рабіць высновы, патрэбныя ці не гэтыя гульні Беларусі, яшчэ заўчасна, дадае Аляксандр Пуціла.

– Я думаю, што гэтыя гульні створаны, як і алімпійскія гульні 2014 года ў Расеі, для гаспадароў. Менавіта яны павінны прыйзняць Беларусь у вачах міжнароднай супольнасці, якая ўсё ж такі лічыць нашую краіну зусім такой ганебнай, адсталай, не толькі дэмакратычна, але і эканамічна, і фінансава. З гэтай мэтай і створаны. Потым будзем рабіць высновы. Таму што нельга казаць адразу, што яны нікому не патрэбныя і што гэта толькі ганьба для Беларусі, ярмо на шыі Беларусі. Усё ж такіх спаборніцтваў такога ўзроўню ў нас не шмат.

Еўрапейскія гульні будуць праходзіць у Менску па 30 чэрвеня. На Гульнях будзе разыграна 200 камплектаў узнагарод. У спаборніцтвах прымуць удзел больш за 4000 спартоўцаў з пяцідзесяці краін Еўропы, якія будуць спаборнічаць у 15 відах спорту.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus