Добавить новость
World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Трышын, Валынка, Рэчыца… – з гісторыі мікрараёнаў Берасця

Берасцеец і аспірант Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Антон Дацкевіч у вольны час даследуе колішнія прадмесці старога гораду.

Цяпер яны ўсім вядомыя як мікрараёны: Вулька-Падгародская, Валынка, Трышын, Рэчыца, Пугачова і іншыя. Для Антона гэта праца не аднаго дня, але пэўныя кавалкі назапашанага і апрацаванага матэрыялу ўжо з’яўляюцца ў публічным доступе для больш шырокай аўдыторыі.

„Я паспрабаваў на падставе краязнаўчага матэрыялу разглядзець гісторыю гэтых берасцейскіх ускраін. Пашукаць мясцовы фальклёр, мікратапанімію на розныя назвы ўрочышчаў, якія вядомыя толькі мясцовым жыхарам, пашукаць старыя фотаздымкі, каб убачыць як выглядалі, у чым хадзілі людзі ў міжваенны і пасляваенны перыяд. Запісаць нейкія легенды, паданні, звязаныя з берасцейскімі знакавымі аб’ектамі. Напрыклад, вядомы сёння мужчынскі манастыр (Гершоны, Аркадзія)… пра яго існуе народнае паданне, што там вырасла кветка і потым вырашылі, што гэта цуд („чуда” па-мясцоваму) і пабудавалі там капліцу напрыканцы ХІХ стагоддзя. Мясовыя пра гэта памятаюць і распавядаюць”, – кажа Антон.

Даследчык падчас працы звяртаў увагу на найбольш цікавыя моманты: фрагменты песень, нейкае паданне, фотаздымак, кароткія звесткі з мінулага, першыя пісьмовыя згадкі (у пісьмовых дакументах XV-XVI стагоддзяў), а таксама (важны момант) на дыялектныя асаблівасці.

„Як гаварылі на Рэчыцы, на Дуброўцы, каля Трышына, Шпановіч, як гаварыла Валынка, дзе жылі мяшчане, бо ў іх змешваліся рускія, польскія і мясцовыя палескія словы. На гэта я звяртаў увагу”, – кажа Антон.

У архівах Антон не працаваў, а карыстаўся выключна даведачнымі матэрыяламі, Метрыкай Вялікага Княства Літоўскага якая зараз выдаецца, і рабіў інтэрв’ю са старажыламі таго ці іншага цяперашняга ўжо мікрараёну.

„Выходжу на нейкую вуліцу, дзе была раней вёска, і шукаю, пытаю, дзе тут жывуць старыя людзі. Лепш за ўсё гэта людзі 1920-х гадоў нараджэння. Дамаўляешся і запісваеш. У мяне ёсць цэлая праграма пытанняў, там не адна старонка, паводле якой я праводжу інтэрв’ю. Потым збіраецца і назапашваецца нейкі матэрыял, на падставе якога ўжо нешта можна пісаць. Цікавы матэрыял атрымаўся на Вульцы пра Валынку (з ХІХ стагоддзя ўваходзіла ў склад горада), дзе паведамлялі пра мясцовых мяшчанаў, гэта значыць нашчадкаў жыхароў сярэднявечнага Берасця, якія там жылі, але цяперашнія нашчадкі зараз нічым не адрозніваюцца ад валынскіх”, – распавядае Антон.

Навуковец хоча як мага паўней назбіраць і зберагчы гэтага краязнаўчага матэрыялу. Толькі пазней, ужо пасля апрацоўкі, ён паспрабуе прадставіць вынікі гэтых збораў больш шырокай аўдыторыі. Матэрыял паводле часткі Антона даследаванняў ужо зараз можна прачытаць у 6 (11) нумары часопісу „Наша Гісторыя” за 2019 год, прысвечаны ў тым ліку 1000-годдзю Берасця.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота facebook.com

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus