Добавить новость


World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Барыс Жаліба: Грошы Расея будзе даваць ў абмен на інтэграцыю

Эканаміст Барыс Жаліба патлумачыў, чаму беларускія ўлады просяць грошы ў Кітая.

Як паведаміў міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч, Беларусь плануе ў гэтым годзе атрымаць кітайскі крэдыт на 3,5 мільярда юаняў (каля 500 мільёнаў даляраў). Суадносны мемарандум ужо падпісаны.

Барыс Жаліба: Як я зразумеў, гэтым разам наша Міністэрства фінансаў просіць у Кітая не звязаны крэдыт (а менавіта такое крэдытаванне і прадастаўляе Кітай апошнім часам), а, як кажуць, наяўнымі грашыма. У выглядзе выключэння.

РР: Складаная фінансавая сітуацыя?

Барыс Жаліба: Расея спачатку абяцала кампенсаваць падаткавы манеўр, але затым адмовілася гэта рабіць. Маўляў, спачатку давайце рухаць інтэграцыйныя працэсы, а ўжо затым атрымаеце пернік. Тое, што пад выглядам інтэграцыі Масква хоча цалкам прывязаць да сябе, а затым і паглынуць Беларусь, зразумела многім, таму беларускія ўлады зараз круцяцца, як вуж на патэльні.

РР: Здаецца, Расея абяцала міждзяржаўны крэдыт на 600 мільёнаў даляраў…

Барыс Жаліба: Так, пра гэта казаў міністр фінансаў Расеі Антон Сілуанаў, які адначасова з’яўляецца віцэ-прэм’ерам. Але затым гэтую заяву дэзавуявалі, а крэдыт таксама прывязалі да інтэграцыі. Маўляў, раніцай – крэслы, вечрам – грошы.

Таму сёння міністру фінансаў Беларусі нічога іншага не застаецца, як шукаць грошы з іншых крыніц. Вось і звярнуліся да Кітая, бо, хутчэй за ўсё, у гэтым годзе краіна нічога не атрымае ад Расеі. Грошы яна будзе даваць у абмен на інтэграцыю.

Трэба яшчэ нагадаць, што апошні крэдыт Еўразійскага банка (каля 200 мільёнаў даляраў) таксама пакуль знаходзіцца ў падвешаным стане. Калі не будзе крэдытаў, краіна апынецца ў вельмі складаным фінансавым становішчы, якое нават пагражае дэфолтам. Таму тэрмінова і шукаюць грошы.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus