Лукашэнка пахваліў эўракамісара Гана за нармалізацыю стасункаў Эўразьвязу зь Беларусьсю
На сустрэчы 21 чэрвеня з эўракамісарам у эўрапейскай палітыцы суседзтва і перамоваў аб пашырэньні Эўразьвязу Ёганэсам Ганам прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што ён высока ацэньвае ролю Ёганэса Гана ў нармалізацыі адносінаў Беларусі і Эўразьвязу, паведамляе БЕЛТА.