Мы працягваем распавядаць пра кнігі, якія паводле меркаваньня дваццаці двух экспэртаў нашага радыё, склалі Залатую дзясятку-2011. Гэтым разам гаворка пойдзе пра кнігу «Лісты да Волі» Уладзімера Някляева, якая займае другі радок дзясяткі найлепшага, што выдадзена летась. «Лісты да Волі» — гэта кніга турэмнай лірыкі, якая зьявілася з друку пры канцы мінулага году пад грыфам беларускага інфармацыйнага цэнтру ў Вільні. Яе склалі тры дзясяткі вершаў, паэма «Турма», уступ аўтара і ягонае апошняе слова на судзе. Читать дальше...