Добавить новость
World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Вольга Кавалькова: Гэты дакумент трэба цалкам адмяніць

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Вольга Кавалькова пракаментавала адказ міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча адносна аплаты за паслугі сілавікоў пры правядзенні рэлігійных масавых мерапрыемстваў.

Як паведамлялася, 20 мая Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі атрымала адказ міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігара Шуневіча адносна аплатаў за паслугі спецыяльных службаў пры правядзенні масавых мерапрыемстваў.

У адказе сказана, што дзеянне вышэйзгаданай пастановы не распаўсюджваецца на рэлігійныя мерапрыемствы, хаця ўдакладняецца, што гаворка ідзе пра ўсе рэлігійныя мерапрыемствы, якія адбываюцца ў культавых будынках, пабудовах і на тэрыторыях, якія да іх адносяцца, у іншых месцах, прадастаўленых рэлігійным арганізацыям для гэтых мэтаў, у месцах пілігрымак, на могілках, у крэматорыях або па рашэнні выканаўчых і распарадчых органаў улады.

Вольга Кавалькова: Шчыра рада, што ёсць такі адказ, але трэба дамагацца, каб дакумент адмянілі цалкам для ўсіх людзей, якія хочуць рэалізоўваць сваё права на мірныя сходы, што замацавана ў Канстытуцыі. І тое, што мы ладзім акцыі ў іншым фармаце, не моцна адрозніваецца ад рэлігійных мерапрыемстваў. Мяркую, трэба працягваць кампанію па адмене пастановы.

РР: Вас аштрафавалі за тое, што не аплацілі працу міліцыі падчас акцый, якія арганізоўвалі.

Вольга Кавалькова: Зараз пададзена скарга на рашэнне суда, але пакуль адказа няма наконт таго, калі будзе разгляд.

РР: Калі ў арганізатараў няма грошай на аплату паслуг міліцыі, можа не варта тады і праводзіць акцыі?

Вольга Кавалькова: Прынамсі ўлады робяць усё, каб мы адмовіліся ад правядзення мерапрыемстваў у любым фармаце – санкцыянаваным альбо не. Калі атрымліваем дазвол на акцыю, то вымушаны плаціць міліцыі. Калі няма дазволу, то грошы спаганяюць праз вялікія штрафы.

Мне падаецца, што трэба разгарнуць вялікую грамадзянскую кампанію. Зараз мы збіраем подпісы пад петыцыяй за адмену пастановы, а затым будзем звяртацца ў Канстытуцыйны суд, каб той прызнаў дакумент незаконным. Таму ў першую чаргу трэба выкарыстоўваць заканадаўчыя магчымасці, але не варта адмаўляцца і ад свайго права на мірныя сходы. Нельга маўчаць у такой сітуацыі.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Krynica.info

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus