Добавить новость


World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Адзін, як час

Глухому не раскажаш, як пяе салоўка, сьляпому не пакажаш, як узыходзіць над салаўіным сьпевам сонца. А духоўна глухому, духоўна сьляпому ды яшчэ й бязмоўнаму не давядзеш, што Рыгор Барадулін — гэткі самы цуд, як салаўіны сьпеў і ўзыход сонца...



На ўзыходзе сонца мы стаялі на ўзьлеску пад Каралішчавічамі і глядзелі на мураша, які бегаў па пні сьпілаванай учора сасны. Ён бег і бег кругамі па колцах дрэва, пашыраючы кругі ад стрыжня да абалоні, не падбіраючы нічога ні для сябе, ні для мурашніка — і немагчыма было вызначыць мэту гэтага бегу.



«Гады лічыць», — сказаў Барадулін.



Для яго было зусім натуральна, што мураш, бегаючы па колцах на пні сьпілаванага дрэва, лічыць гады, якія яно пражыло. Бо сапраўдны паэт — гэта цэласнае ўяўленьне сьвету. Непадзельнае ў вялікім і малым, чалавечым і мурашовым — у жыцьці і сьмерці.



«Сьмерці няма», — сказаў ён напрыканцы жыцьця.



Калі на Бутаўскіх кладах у Вушачах хавалі ягоную маці, ён, тады яшчэ малады, адышоў ад магілы і стаў кідаць у неба сасновыя шышкі. Немагчыма было вызначыць мэту гэтага дзеяньня — як бег мураша па крузе. Але на небе быў Бог. А ў зямлю апускалі маці.



Пасьля ён напіша, што маці — суперніца сьмерці. І выдыхне вершы з выяўленьнем такой любові да жанчыны, якая падаравала яму жыцьцё, такога жалю празь яе страту, якіх ніхто ў паэзіі да яго не выяўляў.



У фізычных высілках чалавек здольны не на шмат большае, чым мураш. Калі нават нешта закіне ў неба. А ў высілках духоўных ён можа наблізіцца да Бога.



«Паэт будуе сам сябе, як храм...» — сказана Барадуліным не ў маладосьці — на схіле веку. Калі ўжо зьявілася адчуваньне, што ён «адзін, як час».



Да зоркі лёсу

Пазычаным ценем

Прывязаны,

Я пасуся тут...



Хвароба, якая ў апошнія гады бязьлітасна яго згрызала, адбірала рухі, адбірала рукі — не закранула дух, розум, талент. Бог ня даў. Абараніў свайго абранца. І да апошняга радку, да апошняга свайго выдыху Рыгор Барадулін — сьветлы, ясны, высокі, пранізьлівы. Паэт неверагоднай сілы і красы. Найпершы паэт крывіцкай мовы, чарадзей беларускага слова.



Калі яго апускалі ў зямлю, клалі побач з маці, сонца ўжо схавалася — і над кладамі, над вершалінамі соснаў хутка-хутка ўзышоў, нібы ўскрыліў, маладзік. Невыпадкова ўскрыліў: першая кніга Рыгора Барадуліна пазначаная маладзіком. Бог пра гэта не забыўся. І новенькі, толькі што адкаваны серпік маладога месяца здаваўся залатой прыступкаю, стаўшы на якую, Барадулін і пайшоў ад нас. Так, як звык: пехатою. Туды, дзе ягоная маці Куліна, ягоныя сябры Быкаў і Караткевіч: у неба.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus