Добавить новость

Трое полицейских получили ранения во время стрельбы у офиса Wildberries

Около 30 человек оказались в полиции после стрельбы у офиса Wildberries в Москве

Начался прием заявок на конкурс «Лучший книжный магазин Москвы — 2024»

Студенты Павлово-Посадского техникума оказывают волонтерскую помощь храму



World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

II. Я — белы. І я вінаваты

Пасьля Паўднёвай Афрыкі я разумею, што адчуваюць сучасныя немцы, наведваючы канцлягер Аўшвіц або музэй Галякосту. Пачуцьцё віны. І хоць я сам ніколі ня ўдзельнічаў у апартгэйдзе (наадварот — сам цярпеў ад міліцэйскіх дручкоў, трапляў на суткі), але я белы.



Мяне нібы гвалтоўна прымушалі адчуць сябе вінаватым.



І я адчуў.



На другі дзень канфэрэнцыі нас пасадзілі ў вялікі белы аўтобус і павезьлі праз увесь Яганэсбург у Музэй апартгэйду. Гэта, так бы мовіць, рытуал для кожнай прыежджай дэлегацыі. Па дарозе мы бачылі шкляныя хмарачосы і драўляныя аднапавярховыя халупы, бліскучыя кабрыялеты і сьмецьцевыя звалкі, на якіх таксама жывуць людзі. Побач з музэем месьціцца вялікі забаўляльны парк Gold Reef City, пабудаваны на закінутым радовішчы золата. У парку можна пакатацца на амэрыканскіх горках, залезьці на іржавы кран, пры дапамозе якога падымалі залатую руду, ну альбо проста прасадзіць грошы ў казіно. Забаўляльны парк разам з Музэем апартгэйду утвараюць вялікі турыстычны комплекс.






Уваход у музэй каштуе 8$. На квітку — пяць рознакаляровых партрэтаў Нэльсана Мандэлы.



Уздоўж бэтоннай сьцяны — невялікая сажалка (больш падобная на вялікую калюжыну). На сьцяне — залатымі літарамі выбіты надпіс: «Быць свабодным значыць ня проста скінуць зь сябе кайданы, але жыць, паважаючы і памнажаючы свабоду іншых. Нэльсан Мандэла, чэрвень 1999». Шэрагам выстаўленыя лавачкі з зацёртымі ад часу надпісамі: «Europeans only» альбо «Non-whites only». Побач — фатограф, прапануе зрабіць здымак на памяць.




Уваход у музэй таксама разьдзельны: для белых і для нябелых. Асабіста мне было складана прыняць рашэньне, якой дарогай пайсьці, каб не памыліцца і каб нікога не пакрыўдзіць. Сумленна пайшоў у турнікет «для белых». Як высьветлілася, экспазыцыя і там і там ідэнтычная. Збольшага гэта фотаздымкі тых самых лавачак, прапускоў, узоры пашпартоў, дзе пазначаная раса чалавека: чорны, белы, індыец і каляровы.




У наступных экспазыцыях музэю да дэталяў разжоўваюць, што ж такое апартгэйд, як ён паўстаў і як зь ім змагаліся. Гэта палітыка Нацыянальнай партыі Паўднёвай Афрыкі ў 1948-1994 гадах, заснаваная на расавай сэгрэгацыі. Эўрапейцам была неабходная танная працоўная сіла. Чарнаскурыя прымусова сьсяляліся ў своеасаблівыя рэзэрвацыі, працавалі ў шахтах ці ў сфэры абслугоўваньня.



Аўтобусны прыпынак — толькі для белых. Пляж — толькі для белых. Столік у кавярні — толькі для белых. У любую грамадзкую ўстанову існавала два ўваходы — для белых і нябелых. Нябелыя былі пазбаўленыя доступу да адукацыі, інфармацыі, культуры, выціснутыя на маргіналіі белаю меншынёю. Меншыня фармавала парлямэнт, выдавала законы, валодала фабрыкамі й грашыма.



Пасярод музэйнае залі — вялікі жоўты грузавік з кратамі на вокнах, па форме нешта сярэдняе паміж БТР і аўтазакам. Унівэрсальная машына для разгону дэманстрантаў. Спачатку ў ёй падвозяць паліцыю, а вывозяць — арыштаваных.




На сьцяне побач паказваюць фільм і хрыплы голас дыктара камэнтуе дакумэнтальную кроніку часоў апартгэйду. У фільме чорны гісторык, удзельнік супраціву параўноўвае апартгэйд зь нямецкім фашызмам. Мне здаецца, не зусім карэктна. Усё-ткі, апартгэйд не прадугледжваў генацыду і сусьветнай экспансіі.




Сьцены разьвешаныя разнамаснымі плякатамі і налепкамі, як прыхільнікаў белага ураду, так і руху супраціву. Калі іх перакласьці на беларускую мову, замяніць слова «апартгэйд» на «камунізм», «Мандэла» на «Пазьняк», можна падумаць, што плякаты зробленыя БНФ на стыку 80-90-х гадоў XX ст.




Па выхадзе з музэю наведнікам прапануюць паўдзельнічаць у нескладанай гульні. На дошцы — цытаты Нэльсана Мандэлы, прысьвечаныя розным тэмам: «Чалавечнасьць», «Лідэрства», «Шчодрасьць», «Узьяднаньне», «Гендэрная роўнасьць», «Свабода» і г. д.. Кожная з фразаў напісаная іншым колерам. Побач — кошык з чырвоным, зялёным, жоўтым, сінім і белым кіямі. Прапанавалася выбраць думкі Мандэлы, якія ты падзяляеш, узяць кій адпаведнага колеру і паставіць у клюмбу насупраць. Як сьвечкі ў царкве. Я паставіў свой кій за Свабоду, дзяўчаты — за гендэрную роўнасьць, — кожны знайшоў нешта для сябе.



Па заканчэньні экспазыцыі нам прапанавалі набыць сувэніры: бранзалет зь бісэру са словам «Праўда» (10$), кубак з партрэтам Мандэлы (15$), дыскі з афрыканскай музыкай (20$), майкі (25$). Цэны неадэкватна завышаныя, разьлічаныя, пэўна, на брытанскіх турыстаў.




Асаблівае ўражаньне на мяне пакінуў Soweto — прадмесьце, цяпер раён Яганэсбургу, дзе прымусова сялілі чарнаскурых. Нумараваныя вуліцы правільнага расплянаваньня, аднолькавыя аднапавярховыя шэрыя дамы, вузкія прастакутнікі гародаў. Усё гэта нагадвае гіганцкае гета. Вядома, падчас апартгэйду тут не стаяла аўтаматчыкаў на вежах. Проста каб зьезьдзіць у цэнтар гораду, чорны меў аддаць амаль палову жабрацкага заробку. Таму яны тут жылі і паміралі. Арганізоўвалі хатнія школкі, дзіцячыя садкі, стваралі суполкі самапомачы.









Амаль 20 гадоў, як апартгэйду ня стала, а людзі так і засталіся ў тых самых дамах, бальшыня — беспрацоўныя. На вуліцы, дзе жылі адразу два нобэлеўскія ляўрэаты Нэльсан Мандэла і Дэзманд Туту, гуляюць дзеці — з плястыкавымі бутэлькамі з прыклеенымі колкамі. Ну амаль як машынкі! Дзеці хоць і худыя, але вясёлыя. З задавальненьнем пазавалі перад фотакамэрай. Праз дарогу, хаваючыся пад кустом ад пякучага сонца, сядзеў бомж. Ён быў нечым заклапочаны, нават не павярнуў галавы.




Літаральна за некалькі кварталаў — вялікая экспазыцыя прысьвечаная жахам, якія адбываліся ў Soweto 30-40 гадоў таму. Музэй носіць яму Гектара Пэтэрсана. На стэндзе перад уваходам здымак: студэнт нясе акрываўленага хлопчыка, за ім бяжыць яго сястра. 12-гадовы Гектар Пэтэрсан загінуў ад паліцэйскай кулі. Школьнікі, узброеныя кіямі і камянямі, рушылі на ланцуг паліцыі. Тая спанікавала, пачала страляць. Пасярод дарогі — роўнай лініяй высаджаная трава. Гэта траекторыя, якой ляцела злашчасная куля. На помніку побач — прысьвячэньне: «У гонар моладзі, якая аддала свае жыцьці ў змаганьні за Свабоду і Дэмакратыю»




Экскурсію нам праводзіў дырэктар музэю. Часу было мала, таму мы прабегліся па ўсёй экспазыцыі за 20 хвілінаў. У прынцыпе, гэта музэй гісторыі Soweto: як раён выглядаў, як жылі і змагаліся. У нутраным дворыку на зямлі ляжаць цаглінкі з выбітымі імёнамі школьнікаў і датамі сьмерці. Бальшыня загінула ў 1976. У гэты год у Soweto адбыліся найбольш масавыя антыўладныя моладзевыя дэманстрацыі. На выхадзе з музэю можна набыць паштоўкі з крывавымі фотаздымкамі часоў супраціву.




Пра супраціў і міжнародны рух супраць апартгэйду чытайце ў наступных допісах майго блогу.



Чытайце таксама: 

I. Наш чалавек у Паўднёвай Афрыцы 

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

Злата Антонова представит Ульяновскую область на конкурсе «Мисс Россия - 2024»

Сергунина: Москва использует потенциал всех актуальных технологий умного города

В Подмосковье обнаружили нелегальный склад парфюма известных брендов

Миляуша Айтуганова, «Татаркино»: «Нужны истории, которые интересны не только татарам»

Музыкальные новости

Путин поблагодарил Аксёнова за укрепление общероссийских начал в Крыму

Росгвардия обеспечила правопорядок на футбольном матче «ЦСКА» - «Краснодар» в Москве

Алсу высказалась о борьбе за имущество в Великобритании

В Республике Таджикистан стартует проект «Русский язык: читаем, слушаем, смотрим в странах СНГ»

Новости России

Поинтер стал резидентом «Сколково»

В Бурятском театре оперы и балета прошёл закрытый показ «Бориса Годунова»

Пожарные ликвидировали открытое горение на складе в подмосковной деревне Апаринки

В Москве мужчина сломал челюсть девушке за отказ познакомиться

Экология в России и мире

Стильные осенние образы для полных модниц

Церемония открытия II Всероссийских спортивных игр благоверного князя Александра Невского пройдёт в Нижнем Новгороде

Международный день безопасности пациентов

Экскурсия для студентов прошла в «Маринс Гранд Отель Астрахань»

Спорт в России и мире

Касаткина вышла в 1/4 финала турнира WTA в Сеуле

«Это очень лёгкое чувство». Даниил Медведев — об ощущениях перед началом Кубка Лэйвера

Полина Кудерметова одержала первую победу в карьере над игроком из топ-50 рейтинга WTA

Хромачёва и Данилина выиграли турнир WTA в Гвадалахаре в парном разряде

Moscow.media

Axenix будет автоматизировать управление производством с помощью решения Exeplant

Обновление Winlogon в RooX UIDM: адаптивная многофакторная аутентификация и брендирование

Решение DCLogic повысит безопасность и эффективность шахт

Загоралось утро....











Топ новостей на этот час

Rss.plus






В Москве мужчина сломал челюсть девушке за отказ познакомиться

Ефимов: в Покровском-Стрешневе построят новые образовательные объекты

Более 17 тысяч красноярцев смогли прикоснуться к Казанской иконе Божией Матери

Владимир Машков рассказал о «счастливом билете», который помог ему в жизни