Добавить новость
World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Год сыходу

Адкалядавалі, адгулялі па ўсіх календарах ды канфэсіях. Але сьвяткуючы настаньне Новага году ці асэнсавалі вынікі году мінулага. Году брутальных наступстваў апошніх прэзыдэнцкіх выбараў. Працьверазеўшы ўрэшце пасьля амаль месячных застоліц, можна яшчэ раз паспрабаваць зразумець, што ж адбылося з краінай і яе людзьмі летась.



У 2011 годзе ў Беларусі пачаўся сыход.



Пасьля шоку 19 сьнежня сышлі апошнія надзеі — у тых, хто іх меў — што рэжым здольны гуляцца хоць у нейкую дэмакратыю. Сышла «стабільнасьць», пакінуўшы чэргі, парассыпаны цукар і закрэсьленыя цэтлікі са старымі коштамі. Сышла ілюзія местачковай бясьпекі — з выбухам у мэтро. Сышлі рэшткі пашкамутаных партый — у кухоннае дысыдэнцтва й на нішчымніцу.



Пацягнуліся за мяжу каўбасы й малако; разам зь імі паўцякалі й многія людзі: будаўнікі — на Ўсход, студэнты — на Захад. Хтосьці сышоў у алькаголь (мізэрныя кошты на гэны «сацыяльна значны тавар» сыходзіць не зьбіраюцца); і няма тыдня, каб нехта не сыходзіў з жыцьця — па сваёй уласнае волі. Толькі кінатэатры віруюць, нягледзячы на аслабелы рэпэртуар: у часы цяжкое дэпрэсіі людзі ўцякаюць у мроі — прынамсі, пакуль тыя даступныя.



Людзі заўжды задаюць пытаньне: «Па якім праве ты намі кіруеш?» У 1994 годзе адказ гучаў: «Па праве большасьці». У 2001 годзе большасьць была сумнеўная, дадалася дакрутка; але спрацавала інэрцыя старых тлумачэньняў. У 2006 годзе на першае месца выйшаў адказ: «Па праве стабільнасьці з дабрабытам» (дзе сёньня той дабрабыт?) А ў 2010 годзе нічога й не спатрэбілася: народу проста паказалі штык і амапаўскую доўбню, узнагароджаную Ордэнам Перамогі.

І пачаўся сыход.



Але Сыход з рабства немагчымы без Сыходу духоўнага.



Трэба сысьці — з-пад улады саўгаснага патэфона — пад уладу Бога.

Сысьці — ад падману — да новае Беларусі пад небам. І кожны здольны хоць нештака ў гэтым Сыходзе зрабіць.



Можна — быць салідарным і падтрымліваць іншых, як падтрымлівалі адзін аднаго палякі ў часы «Салідарнасьці». Каб проста дапамагчы — ахвяраваньнем, лістом, тэлеграмаю дый проста добрым словам — рэгістрацыя не патрэбная. Каб падтрымаць усьмешкай і позіркам — ня трэба быць чальцом партый.



Можна — сыходзіць з фальшывых структураў і арганізацый (працэс у працоўных калектывах ужо пачаўся; уцякаюць зь лёкайскіх прафсаюзаў). І можна ціха рыхтаваць дзень няпрацы, калі краіна проста задумаецца.



Чыноўнік, калі ня можа сысьці, можа не зважаць на бязглуздыя патрабаваньні. А калі й гэта для яго складана — ён можа выконваць усё пад паперку, з доўгаю бюракратыяй. Міліцыянт — можа патрабаваць пісьмовых загадаў на кожны дурны чых кіраўніцтва, а студэнты й школьнікі — могуць выйсьці з БРСМу (калі цяжка: пісталет трымаюць ля скроні, ці што) — ня ўдзельнічаць у іхніх мерапрыемствах ці ўзяць туды ня іхнія лёзунгі.



І на выцьцё: «Вы ж усё разумееце» — папрасіць патлумачыць: і няхай глупства выставіць сябе, як глупства; хлусьня, як хлусьня; бздура, як бздура.

І на крык ад нізоў да вярхоў: «калі ж гэта усё скончыцца?», адказаць: «калі мы самі пойдзем з-пад улады зла».



І няхай цемра застанецца зь цемраю, і сьціскаецца; а праўда — з праўдаю — і пашыраецца.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus