Добавить новость
World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Андрэй Расінскі. Шэрыя выбары савецкага ўчора

І ўяўляць ня варта: на падрапанай забытай плёнцы рухаліся сьцені. Шкандыбаў цыбаты, даўгарукі, з ашалелымі вачыма «народны акадэмік» Трафім Лысенка, які здратуе «буржуазную» генэтыку. Добрапрыстойны, таўставаты Вячаслаў Молатаў, якога аднапартыйцы любоўна называлі «каменная дупа», трымаў у рукох пакамечаную паперчыну. Ля скрыні сьвецяцца радасьцю калгасьнікі й сялянкі. «Жыць усё лепей, жыць весялей!»



Мілы курдупель у пацешным капелюшы глядзіць з экрана: «На 35-м выбарчым участку галасаваў Лаўрэнцій Палыч Берыя».



Я ніколі ня бачыў жыўцом савецкіх выбараў. Але я памятаю, якімі насупленымі й сур’ёзнымі станавіліся раптам настаўніцы й сакратаркі, калі ў школе абсталёўваліся закуткі, аддзеленыя чырвонымі заслонамі. Гуляць у хованкі ў гэтых кутках нам катэгарычна забаранялася — а дзеля чаго яны яшчэ? «Хлопчык, ідзі адсюль! І не набліжайся да скрыні! Ізноў у пятым доме запрашэньне не ўзялі, і што рабіць?» — уздыхала заклапочаная сакратарка.



На стэндах зьяўляліся шэрыя, як дэфіцытная туалетная папера, аркушыкі зь няўцямнымі заклікамі: «Галасуйце за непахісны блёк камуністаў і беспартыйных!» (ёсьцека іншыя?). У нядзелю ў чырвонай спартовай залі грала вісклівая музыка, з буфэта цягнулі каўбасу, якую нельга было набыць у краме. «Гэта савецкія выбары, дзетка!»



Леанід Ільіч Брэжнеў (неўзабаве памрэ) абвяшчаецца загадкавым «кандыдатам» у некуды. Мой любімы, зь нядаўняга часу, палітычны дзяяч Канстанцін Усьцінавіч Чарненка (кіраваў краінай, не прыходзячы ў прытомнасьць, і амаль адразу сканаў) — задыхаецца ля скрыні, якую яму прыцягнулі ў шпіталь, замаскаваны дзеля такога сьвята пад поўную жыцьця школу.



На вачох рэанімаванага пад «грамадзянскі абавязак» Канстанціна Ўсьцінавіча сьлёзы.



Аўтарытарнае кіраваньне — гэта хлеб і відовішчы.



І на арэне павінны зьяўляцца ня толькі лядашчыя ўладары, але, хай сабе зрэдку, і падуладныя. Яны мусяць прыйсьці і — не ўзапраўды «прагаласаваць», кульнуўшы ў буфэце — але засьведчыць ляяльнасьць. Засьведчыць, што яны падпарадкоўваюцца, што б яны сабе там ні думалі й ні плявузгалі на вузкіх кухнях. А раз ужо зьявіліся — не наракайце.



У гэтым — крыніца ўлады.



Студэнты пнуцца статкам бараноў на датэрміновае галасаваньне зусім не таму, што ім загадалі: ім таму якраз і загадваюць, што яны згадзіліся быць баранамі



Настаўніцы фальшуюць выбары не таму, што іх неяк прымусілі: наадварот, іх прымушаюць, таму што яны добра сфальшуюць выбары. Студэнты пнуцца статкам бараноў на датэрміновае галасаваньне зусім не таму, што ім загадалі: ім таму якраз і загадваюць, што яны згадзіліся быць баранамі. І танканогія сакратаркі камісій хлусяць не таму, што над імі аўтакрат Лукашэнка: яны й ёсьць Лукашэнка, ягоныя падабенства й вобраз, начэплены добраахвотна.



Ідзе шэры панылы дождж. На Кастрычніцкай плошчы — пуста. Палітычныя забаўляльнікі чамусьці адмянілі канцэрт, прысьвечаны шчасьцю выбараў. З хлебам ужо год як праблемы, відовішчы пакрысе гніюць і распаўзаюцца.



Але шэры выбар савецкага ўчора здольны скасаваць заўтрашнія надзеі і ўяўленьні.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus