Добавить новость
World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Хочаш, я заб’ю суседзяў?

Да 26-га жніўня ў Мінскай вобласьці міліцыя праводзіць акцыю “Выратуй сям’ю!”. Калі вы пачулі-пабачылі нешта, што супярэчыць вашым уяўленьням пра “галубінае шчасьце”, можна пазваніць па кругласуткавым нумары і расказаць пра гэта кампэтэнтным людзям.

Цяжка ацаніць эфэктыўнасьць такіх мераў пры адсутнасьці стабільнай стратэгіі ўзаемадачыненьняў паміж міліцыяй і сям’ёй, міліцыяй і простымі грамадзянамі, грамадзтвам. Асабліва, калі ўлічыць, што гэта самае грамадзтва найменш давярае міліцыі з усіх праваахоўных органаў. Няйнакш таму, што найчасьцей з ёю сутыкаецца.

Хаця міліцэйскія начальнікі заклікаюць праявіць грамадзянскую чульлівасьць, ня быць абыякавым да суседзкай бяды і ўсяляк дэманструюць сваю баявую гатоўнасьць, сэнс акцыі насамрэч мог бы быць у тым, каб паспрабаваць вярнуць давер грамадзянаў да самой міліцыі.

Аднак, чамусьці падаецца, што ў міліцыі іншыя пляны. У краіне, дзе гістарычна склалася так, што данасіцельства, ананімнае і аўтарскае, ёсьць амаль легітымным сацыяльным інструмэнтам, які вызначае стасункі як паміж грамадзянамі і ўладай, так і паміж самімі грамадзянамі, ёсьць вельмі вялікая рызыка таго, што такога кшталту мерапрыемствы людзі будуць альбо сабатаваць, альбо выкарыстоўваць, каб з кімсьці зрахавацца.

Кожны ведае, што пад “халодную руку” міліцыі нельга трапляць, ані пацярпелым, ані сьведкам, ані злачынцам, бо яна аднолькава карная для ўсіх. Няма нічога дзіўнага ў тым, што жанчына, якую вусьмерць зьбівае п’яны муж, будзе абараняць яго ад прыходу міліцыі, бо ведае, што з ЛПП ён можа вярнуцца проста пазбаўленым чалавечага аблічча. Людзі гадамі будуць моўчкі назіраць, як побач пакутуюць дзеці алькаголікаў, зусім не таму, што ім ўсё адно, а таму, што яны ня пэўная, што дзіцячы дом стане для іх меншым злом.

Забі суседзяў – яны перашкаджаюць ІМ спаць!

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus